Мужчыну, які запхнуў лебедзя ў багажнік, аштрафавалі на 480 рублёў

Мужчыну, які запхнуў лебедзя ў багажнік, аштрафавалі на 480 рублёў

Мужчыну, які запхнуў лебедзя ў багажнік аўтамабіля, прызналі вінаватым у жорсткім стаўленні да жывёл і аштрафавалі на 480 рублёў (15 базавых велічынь). Пра гэта паведамляюць праўладныя тг-каналы. 

Па словах афіцыйнай прадстаўніцы Полацкага РУВД, "мужчына хацеў зрабіць фота з лебедзем". Птушку ён у выніку адпусціў.

Інцыдэнт адбыўся на возеры Суя. Правапарушальнік — раней судзімы 33-гадовы жыхар Новаполацка.

На выхадных інтэрнет абляцеў ролік, дзе мужчына цягне за шыю лебедзя і запіхвае яго ў багажнік. Яго сябра, які здымаў відэа, пытаўся: "Навошта Рому птушка?" На просьбы адпусіць яе мужчына не рэагаваў і жартаваў, што яна яму патрэбная ў якасці "далікатэсу".

Артыкул, па якім абвінавацілі злачынцу, прадугледжвае да 980 рублёў штрафу і нават пазбаўлення волі. Але, як бачым, на Рому не было бел-чырвона-белых шкарпэтак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі