Мужчыну, падазраванага ў рабаванні, знайшлі ў ізалятары на Акрэсціна

Мужчыну, падазраванага ў рабаванні, знайшлі ў ізалятары на Акрэсціна

У нечаканым месцы знайшлі міліцыянты мужчыну, якога шукалі за адкрыты крадзеж абутку, піша прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама. 

Мужчына зайшоў у краму "Марка" ў гандлёвым цэнтры "Дыяманд", папрасіў пару сандаляў, прымерыў, а потым спакойна пайшоў у іх на выхад. Стары абутак ён пакінуў у скрынцы. Прадавец паклікала "пакупніка", але той пакінуў гандлёвы цэнтр.

Аператыўнікі крымінальнага вышуку Ждановіцкага аддзела міліцыі Мінскага РУУС неўзабаве даведаліся асобу меркаванага зламысніка. Правяраючы яго па базах, праваахоўнікі выявілі, што гэты чалавек знаходзіцца пад арыштам у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсціна.

Высветлілася, што на наступны дзень пасля паходу па абутак мужчына ў новых сандалях пайшоў у адну з мінскіх крамаў. Там ён узяў з вітрыны пляшку гарэлкі і спакойна пайшоў на выхад міма касы. Але яго затрымала ахова крамы. Суд прызначыў яму пяць сутак арышту. 

Калі тэрмін арышту за крадзеную гарэлку скончыўся, мужчыну сустрэлі аператыўнікі крымінальнага вышуку з пастановай аб затрыманні па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі