Мужчына збіў да смерці вайсковага пенсіянера з-за спрэчкі пра Украіну

Пракуратура Мінскай вобласці накіравала ў суд крымінальную справу, фігурантам якой стаў 39-гадовы мужчына з Мар'інай Горкі. Як піша "Комсомольская правда", яго вінавацяць у забойстве з асаблівай жорсткасцю. Ён пазбавіў жыцця ваеннага пенсіянера. 

Па словах работнікаў пракуратуры, у траўні мужчыны разам выпівалі дома ў пацярпелага. Падчас абмеркавання канфлікту ва Украіне яны пачалі сварыцца. Нападнік нанёс пажылому мужчыну каля 12 удараў рукамі, нагамі і іншымі нявызначанымі падчас следства цвёрдымі тупымі прадметамі па галаве і ў грудную клетку. Ад пашкоджанняў пацярпелы памёр на месцы злачынства. 

Мужчыну пагражае пазбаўленне волі ад 8 да 25 гадоў. Таксама яму могуць прызначыць пажыццёвае зняволенне або смяротнае пакаранне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі