Мужчына выгружаў сумесь з бетонамяшалкі і загінуў ад удару токам

Страла дакранулася да правадоў

Страла дакранулася да правадоў / t.me/skgovby/

У Брэсцкім раёне мужчына выгружаў сумесь з бетонамяшалкі і загінуў ад удару токам. Здарэнне адбылося ў садовым таварыстве "Каласок". Як паведамляе Следчы камітэт, у нейкі момант страла аўтабетоназмешвальніка дакранулася да высакавольтных правадоў. Паколькі мужчына трымаўся за аўтамабіль рукой, ён атрымаў смяротны ўдар токам.

Загінуламу было 45 гадоў. Следчыя высвятляюць усе абставіны смяротнага траўміравання рабочага.

Мужчына выгружаў сумесь з бетонамяшалкі і загінуў ад удару токам
Мужчына выгружаў сумесь з бетонамяшалкі і загінуў ад удару токам
t.me/virtualbrestnews/

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі