Мужчына ў Століне задушыў жонку
У Століне Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на мясцовага 50-гадовага жыхара. Мужчыну падазраюць у забойстве жонкі, паведамляе СК у сваім Telegram-канале.
Інцыдэнт адбыўся ўначы 20 снежня. Мужчына пасварыўся са сваёй 45-гадовай жонкай і падчас канфлікту задушыў яе.
Праваахоўнікі затрымалі падазраванага. Паведамляецца, што раней мужчына не быў судзімы.