Вы тут

Мужчына ў Чавусах захрас у транспарцёры сушыльнага комплексу

Здарэнне ў Чавусах / mchs.gov.by

19 верасня ў 16:22 у Чавусах дапамога ратавальнікаў спатрэбілася мужчыну, які захрас у сушыльным комплексе, паведамляе прэс-служба МНС.

Здарэнне адбылося ў комплексе па сушцы драўніны на вуліцы Івуценкі. Мужчына займаўся планавым рамонтам абсталявання. 

На месцы выкліку супрацоўнікі МНС выявілі, што аператару комплексу заціснула ногі ў транспарцёры. Яго дэблакавалі з дапамогай спецыяльнага інструмента і бензарэза. 

Пасля агляду пацярпелага шпіталізавалі ў раённую лякарню з пераломамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.