Мужчына ў Баранавічах да смерці збіў айчыма

Мужчына ў Баранавічах да смерці збіў айчыма

Трагічнае здарэнне адбылося ў Баранавічах у ноч на 21 студзеня. У адным з дамоў на вуліцы Леніна каля другой гадзіны ночы загінуў пенсіянер.

У каментары intex-press.by афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка паведаміў, што 70-гадовага жыхара Баранавічаў збіў яго 28-гадовы пасынак. Збіты мужчына памёр ад разрыву ўнутраных органаў і шматлікіх пераломаў.

Пасынка затрымалі. На яго пачалі крымінальную справу за забойства. Падазраванаму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі