Мужчына, што ўпаў пад цягнік у сталічным метро, у вельмі цяжкім стане

Мужчына, што ўпаў пад цягнік у сталічным метро, у вельмі цяжкім стане

Мужчына, які ўпаў пад цягнік у мінскім метро, знаходзіцца ў вельмі цяжка стане. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя. У ведамстве кажуць, што ўчора нейрахірургі правялі тэрміновую аперацыю, а сёння мужчына знаходзіцца на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Як распавядала Еўрарадыё, здарэнне на станцыі метро "Плошча Якуба Коласа" адбылося 22 лістапада каля 14.40. Следчы камітэт праводзіць праверку інцыдэнта, у якім пацярпеў 36-гадовы мужчыну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі