Мужчына пераапрануўся ў Макдональдсе ў супрацоўніка ўстановы і ўчыніў бойку

Мужчына пераапрануўся ў Макдональдсе ў супрацоўніка ўстановы і ўчыніў бойку

У Мінску мужчына пераапрануўся ў Макдональдсе ў супрацоўніка ўстановы і учыніў бойку. Пра гэта паведамляе twitter-акаўнт сталічнай міліцыі.

Кампанія з чатырох чалавек зайшла ў рэстаран хуткага харчаваня на вуліцы Убарэвіча. Пасля адзін з наведвальнікаў пераапрануўся ў форму супрацоўніка установы, заскочыў у зону выдачы, раскідаў прадукты харчавання ды справакаваў бойку. На месца здарэння выклікалі міліцыю.

Па факце здарэння праводзіць праверку супрацоўнікі Завадскога РАУС.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі