Muse знялі кліп на сінгл "Dead Inside" (глядзець)

Muse выпусцілі новы кліп на сінгл "Dead Inside". Харэографам відэа выступіла амерыканка Тэсандры Чавес, вядомая па працы ў стылі contemporary hip hop. На фоне танцаў у аблоках попелу (мукі, какаіну?) Мэт Бэламі спявае пра тое, што знешне мы выглядаем жывымі, а унутры насамрэч — мёртвыя.

Песня ўвойдзе ў новы альбом "Drones". Кружэлка распавядае пра героя, які ўсвядоміў, што чалавецтвам кіруе нехта зверху (нейкія дроны) і спрабуе вырвацца з гэтай сістэмы. Падобна, у героя новага відэа гэта не атрымалася.

Альбом "Drones" выйдзе 8 чэрвеня.

Паводле: afisha.bigmir.net

Фота: thisisrock.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі