Muse пішуць "цяжкі" альбом

Muse абяцаюць "цяжкі" альбом, і выйдзе ён наступным летам. Крыніцай інфармацыі сталі твіты лідара гурта Мэта Бэламі. "Будзе цяжка", — адказаў ён прыхільніку наконт будучага LP.


Працаваць над новым альбомам брытанцы пачалі ў траўні. Бэламі адзначыў, што Muse хацелі б пазбавіцца ад "усяго лішняга", ад усяго, з чым музыкі эксперыментавалі на папярэдніх пласцінках — электронікі, сімфанічных і аркестравых элементаў.


Апошні лонгплэй гурта "The 2nd Law" выйшаў 2 гады таму. Новая пласцінка стане сёмай у дыскаграфіі каманды.

Паводле zvuki.ru

Фота: www.mcfc.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі