МУС: затрыманы мужчына, які плюнуў у твар карэспандэнту БТ

МУС: затрыманы мужчына, які плюнуў у твар карэспандэнту БТ

Затрыманы мужчына, які 25 кастрычніка падчас вулічнай акцыі ў Мінску плюнуў у твар карэспандэнту БТ Аляксандру Хараўцу. Гэты інцынэнт трапіў на відэа і міліцыя пачала шукаць пратэстоўца, які пакрыўдзіў прапагандыста. На відэа відаць, што 34-гадовы мінчук збіты. Міліцыя сцвярджае, што "пры затрыманні... аказаў актыўнае супраціўленне".

У дачыненні затрыманага склалі адміністрацыйныя пратаколы за дробнае хуліганства, непадпарадкаванне патрабаванням міліцыянераў, а таксама за парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў, паведамляе ў Telegram прэс-служба МУС.

Міліцыя сцвярджае, што раней мужчына прыцягваўся да крымінальнай адказнасці ў тым ліку і за гвалт у дачыненні міліцыянера.

Харавец на вулічнай акцыі спрабаваў рабіць сюжэт аб пратэстах. Тое, што ў выніку паказвае БТ, выклікае агрэсію людзей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі