Вы тут

Карэспандэнту БТ плюнулі ў твар падчас маршу

Аляксандр Харавец падчас акцыі пратэсту 25 кастрычніка 2020 года / кадр з відэа "Радыё Свабода"

Невядомы мужчына плюнуў у твар карэспандэнту "Беларусь 1" Аляксандру Хараўцу. Адбылося гэта на пачатку чарговага маршу ў Мінску.

Харавец спрабаваў рабіць сюжэт аб пратэстах, аднак яго тут жа абступілі людзі і пачалі крычаць "Ганьба". Відавочна, ён ужо прывык да такога: удзельнікі акцый пазнаюць тэлепрапагандыста і часта гавораць яму ўсё, што пра яго думаюць.

Надоечы Харавец скардзіўся на тое, што яго цкуюць: ён атрымлівае абразы ў сацсетках, а нехта напісаў на плоце "Ганьба гаду Харавцу".

На БТ Харавец працуе ўжо 9 год. Да канца лета 2020 года ў асноўным ён рабіў рэпартажы аб сельскай гаспадарцы, пра рэгіянальныя праблемы ды любіў "армейскую" тэматыку. Палітычныя тэмы ён пачаў асвятляць пасля выбараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.