МУС: у Мінску ў эвакуяваных будынках нічога небяспечнага не знайшлі

МУС: у Мінску ў эвакуяваных будынках нічога небяспечнага не знайшлі

МУС падвяло вынікі неспакойнага панядзелка ў Мінску. 19 жніўня з-за паведамленняў пра мініраванне былі эвакуяваныя гандлёвыя цэнтры, гатэлі, вакзалы, бізнес-цэнтры. Яны прыходзілі па электроннай пошце ад імя адных і тых жа зламыснікаў. Бомбу шукалі нават у Нацыянальным аэрапорце "Мінск".

"Мерапрыемствы па абследаванні будынкаў арганізацый, у якія сёння паступілі паведамленні аб небяспецы, завершаныя, інфармуе ў Telegram прэс-служба МУС. — Падазроных і небяспечных прадметаў не выяўлена... Праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні, высвятляюцца абставіны здарэння".

Адсачыць "мінёраў", якія карыстаюцца замежнымі IP-адрасамі, цяжка, прызнаюцца ў СК. Сёлета ў Беларусі завялі 35 крымінальных спраў за заведама непраўдзівыя паведамленні пра небяспеку. Удалося выявіць 14 асоб, якія маюць да іх дачыненне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі