МУС: у інтэрнэт з 9 жніўня трапілі звесткі на 300 супрацоўнікаў

МУС: у інтэрнэт з 9 жніўня трапілі звесткі на 300 супрацоўнікаў

За перыяд з 9 жніўня ў інтэрнэт трапілі асабістыя звесткі на прыкладна 300 супрацоўнікаў міліцыі. Такую лічбу назваў начальнік Галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС Андрэй Паршын.

"Даныя каля 300 супрацоўнікаў міліцыі за перыяд з 9 жніўня трапілі ў інтэрнэт. Больш за 250 супрацоўнікаў і членаў іх сем'яў зазналі дэструктыўны ціск", — цытуе БЕЛТА яго словы.

Напярэдадні прэс-служба МУС апублікавала ліст дзвюх жонак міліцэйскіх афіцэраў. Яны скардзіліся міністру ўнутраных спраў Юрыю Караеву, што на іх мужоў пасля пачатку масавых пратэстаў "сталі псіхалагічна ціснуць... сваякі, так званыя сябры, абзываючы іх непрыстойнымі словамі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі