Вы тут

МУС Расіі аб'явіла ў вышук журналіста Аляксандра Няўзорава

Аляксандр Няўзораў / Фота з сацсетак

МУС Расіі аб'явіла ў вышук журналіста Аляксандра Няўзорава. Яго картка з'явілася ў адпаведнай базе.

У сакавіку 2022-га ў РФ на Няўзорава распачалі крымінальную справу аб "фэйках пра расійскую армію". Следчаму камітэту не спадабаліся яго выказванні пра вайну ва Украіне, у прыватнасці пра расійскі абстрэл радзільні ў Марыупалі. Увесь свет ведае праўду пра гэтае злачынства, а ў Маскве ўпарта кажуць пра "фэйк".

Аляксандр Няўзораў знаходзіцца за мяжой.

Няўзораў — не толькі вядомы журналіст, але і публіцыст. Ён жорстка крытыкуе ўлады Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.