МУС Расіі абвясціла ў вышук украінскага журналіста Дзмітрыя Гардона

Дзмітрый Гардон / Фота з сацсетак
Дзмітрый Гардон / Фота з сацсетак

Расійская міліцыя абвясціла ў вышук украінскага журналіста Дзмітрыя Гардона. Картка Гардона у аўторак з'явілася ў базе асобаў, якіх адшуквае МУС РФ.

У картцы гаворыцца, што падставай для вышуку зрабіўся "артыкул КК". У канцы сакавіка, нагадаем, расійскі Следчы камітэт завёў на Гардона крымінальную справу адразу па трох артыкулах — пра "фэйкі" ў дачыненні да ўзброеных сіл Расіі, пра публічныя заклікі да вайны і пра ўзбуджэнне нянавісці па прыкметах нацыянальнасці. У Расіі не спадабаліся словы Гардона, якія ён прамавіў у эфіры ўкраінскага ТБ. Ён казаў пра расійскіх бамбёжкі і артылерыйскія абстрэлы мірных жыхароў і цывільнай інфраструктуры. У Маскве палічылі гэта "фэйкамі".

Пазней Расфінманіторынг унёс Дзмітрыя Гардона ў рэестр тэрарыстаў і экстрэмістаў.

Гардон казаў, што ўзбуджэнне крымінальнай справы — "гэта быў ордэн на мае грудзі". А ўключэнне ў рэестр тэрарыстаў назваў другім ордэнам.  

"Тэрарыст і экстрэміст — я, журналіст Дзмітрый Гардон. А хто ж тады пуцінская Расія, якая ўварвалася на тэрыторыю суверэннай Украіны, якая бамбуе і разбурае нашы гарады, бамбуе радзільні, дзіцячыя садкі, школы, знішчае дамы састарэлых і дзіцячыя інтэрнаты?!" — каментаваў увагу да сябе з боку Расіі ўкраінскі журналіст.

МВД России объявило в розыск украинского журналиста Дмитрия Гордона
Картка Гордана з'явілася ў базе асоб, якіх адшуквае МУС РФ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі