МУС прапануе адмяніць кругласутачны продаж алкаголю

МУС прапануе адмяніць кругласутачны продаж алкаголю

Міністэрства ўнутраных спраў выступае за абмежаванне ў продажы алкаголю. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Сяргей Красуцкі. Па яго словах, міліцэйскае ведамства падрыхтавала свае прапановы і перадало ў Саўмін.

"Савет міністраў да 1 студзеня 2016 года павінен выпрацаваць механізм адзінага падыходу органаў дзяржкіравання па арганізацыі працы, накіраванай на паэтапнае скарачэнне спажывання алкагольнай прадукцыі", — перадае "Комсомольская правда" словы Красуцкага.

МУС прапаноўвае зрабіць больш жорсткімі патрабаванні да якасці алкагольнай прадукцыі, адмяніць начны гандаль алкаголем, прадаваць яго ў спецыялізаваных аддзелах крамаў. Акрамя таго, ведамства лічыць неабходным зрабіць больш жорсткай адказнасць за незаконны абарот алкаголю.

Нагадаем, што начны продаж алкаголю быў дазволены 25 жніўня. Рашэнне было прынятае пасля нарады ў Лукашэнкі па пытаннях вытворчасці і абароту алкагольнай прадукцыі.

Фота: freesmi.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі