Вы тут

МУС пра начное ДТЗ у Брэсце: Кіроўца няправільна абраў хуткасць

"Віртуальны Брэст"

Прычынай начнога ДТЗ у Брэсце сталася парушэнне хуткаснага рэжыму. Пра гэта паведаміла БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу МУС.

Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, сёння ў 1:50 ля Вяслярнага канала аўтамабіль BMW сутыкнуўся з прыпаркаванымі ля краю праезнай часткі машынамі BMW, Mitsubishi, Ford і Chrysler. Ніхто не пацярпеў, толькі ў аўтамабіляў сур’ёзныя механічныя пашкоджанні.

Кіроўцу, які справакаваў ДТЗ, 22 гады. Ён быў цвярозы. Абраў няправільную хуткасць і не справіўся з кіраваннем. На яго склалі пратакол і аштрафавалі.