МУС падтрымлівае ідэю павысіць узрост продажу алкаголю да 21 года

МУС падтрымлівае ідэю павысіць узрост продажу алкаголю да 21 года

Міністэрства ўнутраных спраў падтрымлівае ініцыятыву, каб алкагольныя напоі прадавалі грамадзянам з 21 года замест цяперашніх 18. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні прафілактыкі галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС.

Паводле звестак Мінздароўя, цяперашняя магчымасць купляць алкагольныя напоі з 18 гадоў небяспечная. Колькасць маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 21 года, якія назіраюцца ў нарколага, у 25 разоў большая, чым непаўналетніх пацыентаў нарколагаў. 

Паводле інфармацыі міліцыі, уначы спіртныя напоі і піва купляюць пераважна ўжо нецвярозыя грамадзяне, а таксама моладзь. Гэта прыводзіць да спажывання алкаголю ў грамадскіх месцах і становіцца першапрычынай цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі