МУС не хоча лічыцца карным органам: "Гутарка, добрае слова — наша зброя"

МУС не хоча лічыцца карным органам: "Гутарка, добрае слова — наша зброя"

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі не хоча быць карным органам. Пра гэта заявіў журналістам міністр унутраных спраў Юрый Караеў.

"Гаворка ідзе пра тое, каб мы былі не карным органам, а працавалі на грамадзян. Мы ж створаныя для іх. У асноўным органы ўнутраных спраў працуюць на папярэджанне: гутарка, добрае слова — наша зброя", — цытуе БЕЛТА словы Караева.

Міністр заявіў, што перад міліцыянтамі цяпер не ставяць планы па колькасці адміністрацыйных пратаколаў. 

Як прыклад ён згадаў працу Дзяржаўтаінспекцыі. Калі супрацоўнік ДАІ заўважыў, што нейкі кіроўца парушае правілы, то спярша ён павінен вызначыць прычыну. Можа, чалавек проста траціў увагу падчас руху. "Калі з чалавекам усё нармальна, сказаў яму добразычліва, што звярнуў на яго ўвагу, таму што ён некарэктна праехаў, папярэдзіў пра туман наперадзе і пажадаў добрай дарогі. Тады ў гэтага грамадзяніна з'явіцца пачуццё адказнасці і падзякі", — патлумачыў Караеў.

Ён распавёў, на якіх прынцыпах выхоўвае падначаленых: "Пасля кожнай сустрэчы з вамі грамадзянін павінен азірнуцца, перахрысціць вас і вашым маме і тату здароўя пажадаць за тое, што яны такіх добрых сыноў выхавалі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі