МУС: Навумаў болей не мае ніякага дачынення да міліцыі

Еўрарадыё высветліла, ці застаўся былы міністр унутраных спраў без працы і які ў яго зараз стан здароўя.  МУС ніяк не можа развітацца са сваім былым міністрам Уладзімірам Навумавым.

На афіцыйным сайце міністэрства генерал па-ранейшаму запісаны як міністр. На старонцы красуецца яго бадзёры фотаздымак — з медалямі, у святочнай белай кашулі. 



Еўрарадыё пацікавілася: можа, Уладзімір Навумаў пры справе — змагаецца з бандытамі і разважае, як сустракаць маніфестантаў «Чарнобыльскага шляху». Але ў прыёмнай міністра версію пра адстаўку Навумава пацвярджаюць.

«Міністра ў нас ўжо няма, а новага не прызначылі. Ён ніякага дачынення ані да дзяржаўнай службы, ані да міліцыі не мае. Ён на пенсіі».

Але акрамя міністэрскай пасады Ўладзімір Навумаў займаў і яшчэ адну — кіраваў Беларускай федэрацыяй хакею. Ці застанецца за ім гэтая пасада?

«Гэта ўсё няпраўда, — абвяргае чуткі пра сыход Навумава з федэрацыі набліжаная да яго калега. — На пытанне, ці застаецца ён у хакеі ці не, ён адкажа пасля 15 траўня. Якраз пройдзе чэмпіянат свету. Да таго ж ён падаваў у адстаўку толькі па адной пасадзе, па міністэрскай».

Пацікавілася Еўрарадыё і здароўем Уладзіміра Навумава, якое, згодна з афіцыйнай версіяй, рэзка пагоршала.   

Калега Навумава: “Ён прысутнічае на кожным матчы беларусаў” (у Мінску праходзіць чэмпіянат свету па хакеі сярод юніёраў — Еўрарадыё).

ЕРБ: “Адчувае сябе добра. Усё ў парадку, так?”

Калега Навумава: “Прынамсі, на кожным матчы прысутнічае”.

Як патлумачылі ў Федэрацыі хакея, Уладзімір Навумаў не застаўся без сродкаў на існаванне: ён атрымлівае заробак як старшыня хакейнай федэрацыі. Праўда, памеры заробку не паведамляюцца.

Фота з афіцыйнага сайту МУС.

Падпалкоўнік КДБ у адстаўцы: "Навумава падставілі".
Міністр Навумаў пайшоў у адстаўку.
Лукашэнка: "Навумаў пайшоў у адстаўку па прычыне жудаснай стомленасці".
Навумаў хоча арганізаваць хакейны матч, які будзе доўжыцца суткі.
Фядута: "Адстаўка Навумава не паўплывае на адносіны з Еўропай".
Марцаў: "Адстаўка Навумава не звязана з выбухам 3 ліпеня".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі