МУС Беларусі знайшоў сайты мінскіх прастытутак на замежных даменах

Хостынгі сайтаў, на якіх размяшчаецца інфармацыя пра паслугі мінскіх прастытутак, знаходзяцца ў замежных краінах. Пра гэта заявіў намеснік начальніка ўпраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій МУС Андрэй Міклашэвіч. Міліцыянты адзначаюць, што ніводзін сайт мінскіх прастытутак не зарэгістраваны ў Беларусі. Аднак вызначыць, дзе яны знаходзяцца, не складае цяжкасці. Пры гэтым А.Міклашэвіч прызнаў, што колькасць сайтаў, на якіх мінскія прастытуткі размяшчаюць сваю інфармацыю, даволі вялікая.

"Інтэрфакс"