Вы тут

МУС Беларусі распрацоўвае для школ слоўнік моладзевага інтэрнэт-слэнгу

Сяргей Янкоўскі / БЕЛТА

Спецыялісты МУС распрацоўваюць для беларускіх школ слоўнік моладзевага слэнгу ў інтэрнэце. Пра гэта на круглым стале "Прафілактыка наркаманіі ў моладзевым асяроддзі" распавёў начальнік аддзела арганізацыі працы інспекцый па справах непаўналетніх упраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Сяргей Янкоўскі.

"Цяпер мы працуем над слоўнікам слэнгу тэрмінаў, якія ўжываюць непаўналетнія ў Сеціве", — цытуе БЕЛТА словы Янкоўскага. Слоўнік накіруюць у школы, каб настаўнікі і вучні маглі лепш паразумецца паміж сабой. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.