Вы тут

МУС: 25 сакавіка ў Беларусі затрымалі больш за 200 чалавек

Сілавікі ў Мінску, 25 сакавіка 2021-га / BelaPAN via REUTERS

25 сакавіка ў Беларусі "за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах" затрымалі больш за 200 чалавек, паведамляе прэс-служба МУС. Міліцыя збіраецца "разабрацца ў кожнай сітуацыі". Таксама даішнікі "выявілі" 43 транспартныя сродкі, кіроўцы якіх "парушалі правілы карыстання гукавымі сігналамі".

У чацвер адзначаўся Дзень Волі — угодкі абвяшчэння 25 сакавіка 1918-га ў Мінску дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Праваабаронцы маюць звесткі пра затрыманні ў двух дзясятках гарадоў па ўсёй краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.