Мурашы больш эфектыўныя ў апрацоўцы дадзеных, чым Google

Яно было рэалізаванае метадам кампутарнага мадэлявання. Высветлілася, што мурашы наводзяць парадак шляхам стварэння "вельмі складаных сетак" для каардынацыі сваіх дзеянняў. Яны здольныя выкарыстоўваць геніяльныя стратэгіі навігацыі, каб падзяліцца на "пашукавікоў" і "збіральнікаў" падчас пошуку ежы.



Дзеянні "мурашоў-пашукавікоў" падаюцца хаатычнымі, аднак насамрэч яны пакідаюць за сабой след з ферамонаў, каб "мурашы-збіральнікі", якія ідуць за імі, маглі скарэктаваць і скараціць свой шлях да крыніц харчавання недалёка ад калоніі. Паколькі гэты шлях паўтараецца зноў і зноў "рабочымі" мурашамі, якія нясуць свае грузы, ствараецца ўзмацненне эфектыўнасці, і ў выніку з'яўляецца ўсё больш кароткі шлях.



"Пераход ад хаоса да парадку з'яўляецца важным механізмам... стратэгія навучання, якая ўдзельнічае ў гэтым механізме, з'яўляецца больш дакладнай і складанай, чым пошук у Google", — кажа адзін з удзельнікаў даследавання. Дарэчы, вынікі гэтай працы ў справе паводзінаў мурашоў могуць быць выкарыстаныя для разумення чалавечых паводзінаў у інтэрнэце.



Фота — East News
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі