Вы тут

МТЗ збіраецца выпусціць беспілотны трактар BELARUS

Беспілотны трактар МТЗ / скрыншот

Мінскі трактарны завод працуе над першай сваёй мадэллю беспілотнага трактара BELARUS. Раніцай 22 мая ТГ-канал завода апублікаваў відэа, на якім макетны ўзор аўтаномнага трактара едзе па полі.

Мадэль абяцаюць паказаць 29 траўня ля "Чыжоўка-Арэны", дзе МТЗ будзе святкаваць дзень нараджэння.

Пад макетным узорам разумеюць спрошчаную канструкцыю ў пэўным маштабе, на якой даследуюцца асобныя характарыстыкі выраба, а таксама ацэньваецца правільнасць прынятых тэхнічных і мастацкіх рашэнняў. Інакш кажучы, тое, што мы сёння ўбачылі — гэта першыя крокі, за якімі павінны яшчэ быцьуслед вопытны і эксперыментальны ўзоры. А да пачатку серыйнага выпуску беспілотных трактароў на МТЗ яшчэ вельмі далёка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.