МТБанк кампенсаваў вазочніку Сашу Аўдзевічу ўстаноўку пандуса

МТБанк кампенсаваў вазочніку Сашу Аўдзевічу ўстаноўку пандуса

МТБанк аформіў сваю банкаўскую картку для вазочніка Сашы Аўдзевіча і цалкам аплаціў на яе ўсталяванне пандуса каля аднаго са сваіх аддзяленняў. Пра гэта інфармуе прэс-служба банка.

Гісторыя з пакупкай мабільнага пандуса стала вядомая некалькі дзён таму. Вазочнік з Ліды некалькі разоў звяртаўся ў банк з просьбай паставіць пандус каля аддзялення. Потым ён узяў крэдыт і паставіў пандус за свой кошт. 

Цяпер МТБанк прапанаваў Аўдзевічу выступіць кансультантам пры стварэнні безбар'ернага асяроддзя ў аддзяленнях банка. "Пагутарыўшы з Аляксандрам, мы прынялі рашэнне не абмяжоўвацца прыватным выпадкам, а вырашыць пытанне на ўзроўні ўсёй нашай сеткі. Веды і досвед, якімі ён гатовы падзяліцца, дапамогуць нам абыйсці бюракратычныя перашкоды", — патлумачыў дырэктар па рознічным бізнэсе МТБанка Мікіта Козыраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі