Вы тут

Мор рыбы ў рацэ Дзітве пад Лідай — віна мясцовых камунальнікаў

TUT.by

Стала вядома, хто вінаваты ў масавым моры рыбы ў рацэ Дзітва пад Лідай, піша TUT.by. 

Лабараторныя даследаванні пробаў вады паказалі, што ў раку адбыўся скід ачышчальных збудаванняў Лідскага ЖКГ. У прыродаахове кажуць, што насупраць ачышчальных збудаванняў у Лідзе перавышэнне параметраў зафіксаванае па пяці паказчыках. Цяпер спецыялісты вылічваюць кошт шкоды, нанесенай прыродзе. 

Лідскаму ЖКГ пагражае штраф — да 500 базавых велічыняў (базавая складае цяпер 25,5 рубля).

Рыба ў рацэ Дзітва, якая з'яўляецца прытокам Нёмана, гіне другі год запар. На ўсе скаргі грамадзян у ЖКГ горада заяўляюць, што яны не вінаватыя. У панядзелак, 17 чэрвеня, мясцовыя актывісты нават выходзілі да гарыканкама з плакатамі, у якіх патрабавалі разабрацца з морам рыбы ў рацэ.