Моладзі ў рэгіёнах не хапае пляцовак для анлайн-абмеркавання важных пытанняў

Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі / positime.ru
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі / positime.ru

Анлайн-пляцоўкі, дзе моладзь магла б абмяркоўваць важныя пытанні, неабходна ствараць у рэгіёнах Беларусі. Сваім меркаваннем на гэты конт падзялілася саветнік па Мэтах устойлівага развіцця праекта ПРААН/ЮНІСЕФ/ЮНФПА Наталля Мінчанка.

Спецыялістка нагадала, што сёння цыфравізацыя стала тэхналагічным трэндам: у Беларусі ствараецца электронны ўрад і электронная ахова здароўя. У сувязі з гэтым неабходна пашыраць доступ да інфармацыі і інтэрнэту для жыхароў вёсак, пасёлкаў, аддаленых населеных пунктаў.

"У рэгіёнах неабходна ствараць спецыяльныя пляцоўкі, з дапамогай якіх маладыя людзі змаглі б дыстанцыйна далучацца да абмеркавання праектаў, выказваць сваю пазіцыю і быць датычнымі да прыняцця важных рашэнняў", — падкрэсліла спецыялістка актуальнасць тэндэнцыі, спаслаўшыся на вопыт еўрапейскіх дзяржаў.

Як паведамляе БЕЛТА, паводле ацэнкі экспертна-кансультацыйнай місіі МАРS, лічбавыя трансфармацыі і сацыяльныя інавацыі ў грамадстве, арыентаваныя на будучыя пакаленні, названыя двума з чатырох платформаў для хутчэйшага дасягнення мэтаў устойлівага развіцця ў Беларусі. Акрамя таго, вялікае значэнне маюць гендарная роўнасць і зялёны пераход да інклюзіўнага і ўстойлівага росту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі