Вы тут

У Швецыі аўтамабіль прабіў сцяну і спыніў гандбольны матч

Фота з адкрытых крыніц​

Аўтамабіль пратараніў сцяну залы, дзе праходзіў моладзевы чэмпіянат Швецыі па гандболе. Шакаваныя спартсмены і балельшчыкі ў паніцы пакінулі залу, спалохаўшыся магчымага тэракту. Па словах відавочцаў, сцяна ўпала там, дзе за дзесяць секунд да гэтага стаялі гульцы. "Гэта проста чыстая ўдача, амаль цуд, што нікога там не аказалася і ніхто не пацярпеў", — кажа трэнер адной з каманд.

Матч быў адменены і не аднавіўся.

Відэа пра гэта з'явілася ў Twitter Expressen. Вядома, што кіроўца кіраваў аўтамабілем у нецвярозым стане. Яму пагражае пакаранне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.