"Моладзь БНФ" адзначыла ў Мінску ўгодкі выдання "Псалтыра" Скарыны

Культурніцкую акцыю правяла 7 жніўня ў Мінску "Моладзь БНФ". Яна была прысвечаная 490-м угодкам выдання ў Празе "Псалтыра" Францыска Скарыны. Каля станцыі метро "Маскоўская" былі распаўсюджаныя больш за 800
улётак. Моладзь размалявала каляровымі крэйдамі пляцоўку перад будынкам
Нацыянальнай бібліятэкі. Там з'явіліся выява бел-чырвона-белага сцяга і
словы “Жыве Беларусь”.

Калі актывісты ўсклалі бел-чырвона-белыя букеты
жывых кветак да помніка Францыску Скарыну, міліцыянты пачалі іх
затрымліваць. Аднак з шасці затрыманых чацвёра здолелі ўцячы. Сяржук
Семянюк і Ірына Смяян знаходзяцца ў пастарунку.


Радыё Свабода