Могуць весці разведку, знішчаць тэхніку і салдат: супердроны для войска Украіны

Баражавальны дрон Warmate / WB Electronics
Баражавальны дрон Warmate / WB Electronics

Хуткае з'яўленне на фронце супердронаў анансаваў міністр лічбавай трансфармацыі Украіны Міхаіл Фёдараў. Па словах чыноўніка, ужо заключаныя кантракты на куплю дзвюх наземных сістэм для дваццаці ўдарных дронаў-камікадзэ Warmate. Акрамя іх, УСУ атрымаюць 78 мультыкоптараў Matrice і 20 дронаў-разведчыкаў Fly Eye.

Што гэта за БПЛА і як іх выкарыстоўваюць?

 

Warmate

Могут вести разведку, уничтожать технику и солдат: супердроны для армии Украины
Баражавальны БПЛА Warmate / WB Electronics

Гэты шматмэтавы малапамерны беспілотнік польскай вытворчасці можа быць абсталяваны кумулятыўнай або асколачна-фугаснай баявой часткай. Кумулятыўны боепрыпас на Warmate прызначаны для паражэння лёгкіх танкаў і бронетранспарцёраў. Заяўлена, што такая баявая частка можа прабіць 100–120 міліметраў качанай сталёвай аднастайнай брані.

Асколачна-фугаснага баявая частка ўжываецца для паражэння малаабароненых цэляў. Гэта можа быць, напрыклад, кулямётнае гняздо, якое вядзе жорсткі супраціў, або група пяхоты. Радыус сапраўднага паражэння асколачна-фугаснага боепрыпасу — 10 метраў.

Могут вести разведку, уничтожать технику и солдат: супердроны для армии Украины
Баявыя часткі БПЛА Warmate / VoidWanderer

Акрамя таго, БПЛА Warmate можа быць выкарыстаны для назірання, разведкі, выяўлення і распазнавання розных аб'ектаў. У гэтага БПЛА ёсць аўтапілот і спецыяльная праграма, якая дазваляе Warmate самастойна пракладваць маршрут і пэўны час кружыць над мясцовасцю з меркаванай цэллю.

Таксама прысутнічае опцыя ўстаноўкі на БПЛА галоўкі з лазерным навядзеннем. Warmate можа падымацца на вышыню да 500 метраў, працаваць у радыусе да 10–15 кіламетраў і каля 40 хвілін знаходзіцца ў палёце.

Fly Eye

Могут вести разведку, уничтожать технику и солдат: супердроны для армии Украины
Польскі вайсковец з Fly Eye / WB Electronics

Гэты БПЛА прызначаны для фотавідэаразведкі мясцовасці і карэктавання артылерыйскага агню. Ён можа лятаць на хуткасці да 160 км/г і падымацца на вышыню да чатырох кіламетраў. Максімальная далёкасць палёту Fly Eye — 50 км. Знаходзіцца ў паветры беспілотнік можа 2-3 гадзіны ў залежнасці ад метэаўмоў.

— У выпадку ўздзеяння сродкаў радыёэлектроннай барацьбы саперніка Fly Eye выконвае заданні, праходзячы па маршруце, які загадзя запраграмаваны перад стартам, у рэжыме радыёмаўчання, расказваюць эксперты пра асаблівасці дрона-разведчыка. — Калі сувязь з наземнай станцыяй не аднаўляецца, БПЛА вяртаецца ў зададзены аператарам пункт або месца старту.

У прыватнасці, ён мае лічбавыя каналы перадачы звестак, якія рэпрадукуюць выявы з высокай раздзяляльнай здольнасцю, што дазваляе не проста ідэнтыфікаваць від вайсковай тэхнікі, але і вызначаць яе мадыфікацыю. Напрыклад, што гэта не проста танк, а менавіта Т-64БВ або Т-72Б3.

Безумоўнай перавагай таксама ёсць тое, што блок назірання БПЛА абсталяваны дзённай камерай і цеплавізарам. Гэта дае яму магчымасць працаваць днём, ва ўмовах абмежаванай бачнасці — напрыклад, у задымленай мясцовасці, — і ноччу. Акрамя таго, дзякуючы наяўнасці цеплавізара зручна праводзіць карэктаванне артылерыйскага агню, таму што выразна відаць месцы разрыву боепрыпасаў.

Могут вести разведку, уничтожать технику и солдат: супердроны для армии Украины
Камплект беспілотніка Fly Eye / WB Electronics

Matrice

Міхаіл Фёдараў не ўдакладніў, якая мадэль Matrice будзе закупленая. Але, хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра прамысловы коптар Matrice 300 RTK. Яго называюць самым сучасным дронам, "ідэальным бортам, здольным задаволіць любыя патрэбы карыстальніка".

Могут вести разведку, уничтожать технику и солдат: супердроны для армии Украины
Коптар DJI Matrice 300 RTK / DJI

Matrice 300 RTK здольны лятаць у дождж і ў снег дзякуючы ахове IP45. Ён падымаецца на вышыню да сямі кіламетраў і можа правесці ў палёце 55 хвілін.

Камера з зумам дазваляе весці назіранне на вялікай адлегласці. Лазерны дальнамер дапамагае атрымаць дакладныя каардынаты аб'екта і можа выкарыстоўвацца для захопу і суправаджэння цэляў — напрыклад, людзей або машын.

Усталяваная на Matrice 300 RTK шырокавугольная камера дазваляе здымаць ортафотапланы — планы мясцовасці з дакладнай прывязкай да зададзенай каардынатнай сістэмы. У мадыфікацыі H20T у дрон дададзена цеплавізійная камера. А штучны інтэлект коптара здольны распазнаць і ідэнтыфікаваць неабходныя аб'екты ў часе аўтаматызаваных місій. Карацей, гэта вельмі карысны апарат як у цывільным жыцці, так і ва ўмовах вайны.

Могут вести разведку, уничтожать технику и солдат: супердроны для армии Украины
Коптар DJI Matrice 300 RTK / epotronic.com

Украіна пачала масава закупляць беспілотнікі ў рамках праекта "Войска дронаў".

— Мы купляем дроны для першай, другой і трэцяй ліній фронту, узгадняючы закупкі з вайскоўцамі. Наш прыярытэт — 200 беспілотных авіяцыйных комплексаў тактычнага ўзроўню для паветранай разведкі, — паведамляецца на сайце фандрайзінгавай платформы United 24. — Такія "птушкі" могуць лётаць ад 2 да 24 гадзін, да 160 кіламетраў і на вышыні да пяці кіламетраў. Яны абсталяваныя некалькімі камерамі з цеплавізарам, датчыкамі становішча і праграмным забеспячэннем. Галоўнае — іх цяжка заўважыць, а значыць, цяжка збіць. Гэтыя дроны дапамогуць пастаянна маніторыць лінію фронту і выяўляць пазіцыі агрэсара.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі