МНС: Пасля інцыдэнту на футбольным стадыёне ў Віцебску шпіталізавалі 2 чалавек

МНС: Пасля інцыдэнту на футбольным стадыёне ў Віцебску шпіталізавалі 2 чалавек

Два чалавекі былі шпіталізаваныя пасля інцыдэнту на футбольным стадыёне ў Віцебску. Пра гэта паведамляе Віцебскае абласное ўпраўленне МНС. Нагадаем, што здарэнне адбылося ўвечары 26 траўня, напрыканцы матчу “Віцебск” — БАТЭ, у якім мясцовая каманда сенсацыйна перамагла дзеючага чэмпіёна краіны — 1:0.

Паводле ўдакладненых звестак выратавальнікаў, на стадыёне абваліўся пралёт даўжынёй 6 метраў у глядацкім сектары №8. Там было 130 чалавек, агулам сектар разлічаны на 500 чалавек. 10 чалавек упалі на зямлю з вышыні 1,75 метра. 8 пацярпелых звярнуліся па дапамогу медыкаў, дваіх шпіталізавалі з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі