Падчас матчу “Віцебск” — БАТЭ агароджа на трыбуне абвалілася разам з гледачамі

Падчас матчу “Віцебск” — БАТЭ агароджа на трыбуне абвалілася разам з гледачамі

Падчас футбольнага матчу “Віцебск” — БАТЭ, які прайшоў 26 траўня, здарыўся інцыдэнт: агароджа на трыбуне абвалілася разам з гледачамі. Гэта адбылося на апошніх хвілінах гульні, калі гаспадары забілі гол і сенсацыйна перамаглі дзеючага чэмпіёна — 1:0. Фанаты “Віцебска” эмацыйна адрэагавалі на гэта і ў той момант жалезны бар’ер абваліўся. Пра гэта паведамляюць самі відавочцы інцыдэнту, якія атрымалі пашкоджанні.

Адзін з фанатаў распавёў by.tribuna.com, што да фан-сектара падышлі футбалісты, а заўзятары рынуліся да агароджы і пачалі на яе лезці. Бар’ер не вытрываў напору. Людзі, якія былі побач з парэнчамі, паляцелі на зямлю — 7-8 чалавек упалі з вышыні прыкладна ў паўтара метра.

На стадыён выклікалі хуткую, якая аказала пацярпелым першую дапамогу. Некалькіх чалавек шпіталізавалі з падазрэннем на пераломы, але пашкоджанні не былі цяжкімі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі