Вы тут

Міжнародны саюз біятланістаў прыпыніў членства беларускай і расійскай федэрацый

Cанкцыі ў біятлоне / biathlonworld.com

Міжнародны саюз біятланістаў прыпыніў членства беларускай і расійскай нацыянальных федэрацый. Рашэнне прынятае аднагалосна, падкрэсліваецца ў паведамленні прэс-службы IBU.

Выканкам Міжнароднага саюза біятланістаў "пагадзіўся з тым, што, улічваючы, што ўварванне Расіі ва Украіну спыніла дзейнасць федэрацыі біятлона Украіны, было б несправядліва, калі б нацыянальныя федэрацыі краін, якія атакуюць, працягвалі карыстацца ўсімі правамі". Адзначаецца, што Беларусь і Расія "парушылі правілы паводзін", а іх федэрацыі — "гуманітарныя абавязацельствы".

IBU гатовы перагледзець сваё рашэнне ў выпадку "змены абставінаў".

Раней беларускія і расійскія біятланісты былі адхілены ад міжнародных спаборніцтваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.