Міжнародны "бан" на лыжнікаў з Беларусі і Расіі можа скончыцца ў снежні

Беларускіх лыжнікаў могуць "разбаніць" / pixabay.com
Беларускіх лыжнікаў могуць "разбаніць" / pixabay.com

Адхіленне беларускіх і расійскіх лыжнікаў ад міжнародных турніраў могуць зняць ужо ў гэтым снежні. З такой заявай выступіў генеральны сакратар Міжнароднай федэрацыі лыжных відаў (FIS) Мішэль Віён, піша by.tribuna.com.

У адпаведнасці з рэкамендацыяй МАК міжнародныя федэрацыі і арганізацыі адхілілі беларускіх і расійскіх спартоўцаў ад спаборніцтваў. Гэта звязана з вайной супраць Украіны, якую з 24 лютага вядзе Расія, у тым ліку выкарыстоўваючы і тэрыторыю Беларусі.

"У цяперашні час дзейнічаюць правілы і санкцыі ў дачыненні да Расіі і Беларусі. Падобна да таго, што Томас Бах (кіраўнік МАК) пачынае задумвацца, і праводзіць сустрэчы з міжнароднымі федэрацыямі, і больш-менш пачынае зноў адчыняць дзверы. Спорт павінен быць па-за палітыкай.

Гэта зойме некалькі тыдняў ці месяцаў. Але ідэя адчыніць дзверы для Расіеі і Беларусі зараджаецца. Размова не пра спаборніцтвы на тэрыторыі Расіі, а пра ўдзел ў спаборніцтвах FIS і Кубку свету", — кажа Віён.

Па яго словах, FIS адпаведнае рашэнне толькі пасля выразнай рэкамендацыі МАК.

"Я не ведаю, ці будзе ўсё гатова да пачатку Кубка свету, прынамсі, не да спаборніцтваў па горных лыжах (стартуюць 22 кастрычніка — у дзень пасяджэння Савета FIS). Але, магчыма, у снежні рашэнне знойдзецца", — выказаў меркаванне кіраўнік лыжнай федэрацыі.

У выпадку допуску да міжнародных турніраў спартоўцы Беларусі і Расіі, на думку Віёна, будуць выступаць пад нейтральным сцягам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі