Міжнародны арбітраж адхіліў апеляцыі 47 расіян на нядопуск да Алімпіяды

Міжнародны арбітраж адхіліў апеляцыі 47 расіян на нядопуск да Алімпіяды

Спартыўны арбітражны суд (CAS) адхіліў апеляцыі 47 расійскіх спартоўцаў і трэнераў, якія аспрэчвалі свой нядопуск да Алімпіяды ў Пхёнчхане, перадае БЕЛТА

Суд прыйшоў да высновы, што расіяне не змаглі даказаць, што Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) парушыў працэдуру выдачы запрашэнняў. На думку арбітраў, крытэрыі, якія браў у разлік МАК, можна лічыць прымальнымі. Такім чынам, 47 спартоўцаў і трэнераў, якія падавалі апеляцыі, не змогуць прыняць удзел у Гульнях-2018. У іх ліку апынуліся і 15 спартоўцаў і трэнераў, які раней Спартовы арбітраж апраўдаў па падазрэннях у датычнасці да допінг-скандалаў.

XXIII зімовая Алімпіяда стартуе сёння ў паўднёвакарэйскім Пхёнчхане. На Гульнях будуць разыгрывацца 102 камплекты ўзнагародаў у сямі відах спорту па 15 дысцыплінах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі