Вы тут

Міжнародную федэрацыю хакея ўзначаліў француз Люк Тардзіф

Люк Тардзіф / fr.wikipedia.org

Міжнародную федэрацыю хакея (IIHF) узначаліў прэзідэнт французскай федэрацыі Люк Тардзіф. Выбары адбыліся падчас паўгадавога кангрэса IIHF у Санкт-Пецярбургу. 

У чацвёртым раўндзе выбараў Тардзіф набраў 63,21% галасоў. Яго канкурэнт —прэзідэнт нямецкага хакейнага Саюза і кіраўнік камітэта IIHF па правядзенні спаборніцтваў Франц Райндль атрымаў 36,79% галасоў. 

папярэднік Тардзіфа на гэтай пасадзе швейарац Рэнэ Фазэль кіраваў арганізацыяй 27 гадоў. Перад сыходам ён назваў сваёй галоўнай памылкай у кар'еры абдымкі з Аляксандрам Лукашэнкам.

Дарэчы, на пасаду кіраўніка IIHF прэтэндаваў і беларус Сяргей Ганчароў. Але яго кандыдатура не дайшла да фіналу выбараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.