Вы тут

Кіраўнік МФХ Рэнэ Фазель назваў абдымкі з Лукашэнкам галоўнай памылкай у кар'еры

Рэнэ Фазэль / blick.ch

Кіраўнік Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазель прызнаў свой візіт у Мінск у студзені 2021 года і абдымкі з Аляксандрам Лукашэнкам "самай вялікай памылкай у кар'еры".

Пра гэта ён паведаміў у інтэрв'ю швейцарскай газеце Blick.

Па словах Фазэля, ён думаў, што зможа зрабіць што-небудзь добрае падчас сустрэчы з Лукашэнка, аднак нічога не выйшла, ён быў наіўны. У выніку публікацыі фатаграфій з сустрэчы яму прыйшлося хавацца ад увагі журналістаў і грамадскасці некалькі дзён.

"Дзярмовы шторм, калі вы мне прабачыце, быў надзвычай жорсткім (Der Shitstorm, entschuldigen Sie das Wort, war ausserordentlich heftig)", — сказаў Фазэль у інтэрв'ю.

Кіраўнік Міжнароднай федэрацыі хакея, які займае гэтую пасаду з 1994 года, у хуткім часе сыйдзе ў адстаўку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.