Мірны і Освальд прайгралі на тэнісным турніры ў новазеландскім Оклэндзе

Мірны і Освальд прайгралі на тэнісным турніры ў новазеландскім Оклэндзе

Беларус Максім Мірны і аўстрыец Філіп Освальд прайгралі ў фінальным паядынку парнага разраду на тэнісным турніры ў новазеландскім Оклэндзе. 13 студзеня яны саступілі аўстрыйска-харвацкаму тандэму Олівер Марах / Матэ Павіч4:6, 7:5, 7:10

Тым часам у аўстралійскім Мельбурне праходзіць кваліфікацыя да Australian Open. Беларуска Вера Лапко ў другім матчы адбору саступіла Штэфані Фегеле са Швейцарыі (3:6, 5:7) і не прайшла ў асноўную сетку.

Яшчэ дзве беларускі выступяць на гэтым турніры — Аляксандра Сасновіч (53 нумар сусветнага рэйтынгу) і Арына Сабаленка (69).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі