Мірны і Х'юі выйшлі ў другі раўнд "Ралан Гарос"

Мірны і Х'юі выйшлі ў другі раўнд "Ралан Гарос"

На адкрытым чэмпіянаце Францыі па тэнісе ў першым крузе мужчынскага парнага разраду паспяхова выступілі беларус Максім Мірны і філіпінец Трэт Х'юі. 25 траўня, як перадае БЕЛТА яны выйгралі ў італьянскай пары Фабіа Фаніні / Андрэас Сепі — 6:7 (3:7), 7:6 (7:5), 6:1.

Наступнымі сапернікамі беларуска-філіпінскага дуэта на кортах "Ралан Гарос" будзе літоўска-чэшскі дуэт Рычардас Беранкс / Лукаш Росал.

Дарэчы, наш суайчыннік выступіць і ў спаборніцтвах змяшаных пар. Разам з Мірным будзе гуляць кітаянка Юнг-Жчан Чан. Яны паспаборнічаюць з румынскай парай Хорыя Тэкаў / Сімона Халеп.

Агульны прызавы фонд гэтага тэніснага турніру складае 32 млн еўра. Французскае першынство завершыцца 5 чэрвеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі