Мінжылкамгас: Ацяпляльны сезон у Беларусі пачнецца цягам тыдня

Мінжылкамгас: Ацяпляльны сезон у Беларусі пачнецца цягам тыдня

На працягу гэтага тыдня ў Беларусі пачнейцца ацяпляльны сезон. Пра гэта ў каментары агенцтву БЕЛТА паведаміў начальнік аддзела па працы са зваротамі грамадзян і сродкаў масавай інфармацыі Мінжылкамгаса Генадзь Аксціловіч.

"З улікам кароткатэрміновага прагнозу, наяўнага на сённяшні дзень, ацяпляльны сезон пачнецца бліжэйшым часам", — заявіў чыноўнік.

Дарэчы, рашэнне наконт ацяплення ў дзіцячых садках і школах Мінска могуць прыняць сёння-заўтра. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла начальнік вытворчага аддзела ГА "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка" Валянціна Грыдзюшка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі