Мінздароўя загадала крамам пускаць грамадзян у службовыя прыбіральні

Мінздароўя загадала крамам пускаць грамадзян у службовыя прыбіральні

Крамы, станцыі тэхабслугоўвання і ўстановы грамадскага харчавання абавязаныя пускаць грамадзян у службовыя прыбіральні. Такая норма змяшчаецца ў пастанове №102, якую выдала Міністэрства аховы здароўя.

Гэтая пастанова ўносіць змены ў гігіенічныя патрабаванні да ўтрымання тэрыторый населеных пунктаў і арганізацый. Доступ грамадзян у службовыя памяшканні павінен быць дазволены, калі ў названых пунктах няма грамадскіх прыбіральняў, піша interfax.by.

Акрамя таго, грамадскія прыбіральні трэба рабіць на плошчах, у парках і скверах, на тэрыторыі адпачынкавых зон і рынкаў, у будынках культурна-забаўляльнага і спартыўнага прызначэння, у гандлёвых і грамадска-гандлёвых цэнтрах.

Таксама, згодна з пастановай, грамадскія прыбіральні неабходна рабіць у крамах агульнай гандлёвай плошчай больш за 400 кв. метраў, крамах з універсальным нехарчовым асартыментам, у тым ліку вузкаспецыяльных кшталту "Мэбля", "Будаўнічыя матэрыялы", агульнай гандлёвай плошчай больш за 600 кв. метраў, а таксама на чыгуначных вакзалах і станцыях, аўтавакзалах, аўтастанцыях і ў аэрапортах.

Фота: avito.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі