Вы тут

Ва Украіне зрабілі круты сайт са статыстыкай па COVID-19

Так выглядае сайт Украіны, прысвечаны каранавірусу

Ва Украіне зрабілі сайт, прысвечаны маніторынгу сітуацыі з распаўсюдам каранавіруса. На інтэрактыўнай мапе можна паглядзець статыстыку па розных краінах свету — колькі людзей захварэла на каранавірус, колькі вылечылася, колькі памёрла, колькі хварэе цяпер. 

Па Украіне гэтая статыстыка даецца па рэгіёнах. Напрыклад, у памежнай з Беларуссю Жытомірскай вобласці выяўлена 5 выпадкаў захворвання: 1 чалавек загінуў, яшчэ 4 хварэюць. Пад падазрэннем знаходзяцца 53 чалавекі.

Між тым Мінздароўя Беларусі пра сітуацыю паведамляе раз на некалькі дзён. Прэс-рэлізы беларускага ведамства нагадваюць рэбусы, з якіх часта проста няясна, колькі ж выпадкаў захворвання зарэгістравана ў краіне. Удакладняць геаграфію захворвання ў Мінздароўя адмаўляюцца, спасылаючыся на неабходнасць захоўваць лекарскую таямніцу. 

Паводле апошніх звестак, у Беларусі было зарэгістравана 152 выпадкі каранавіруснай інфекцыі. Паводле афіцыйных звестак, у Віцебску памёр адзін пацыент, у якога выявілі каранавірус. 

А так выглядае прэс-рэліз беларускага Мінздароўя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.