Мінздароўя прыняло новы пратакол вядзення цяжарнасці

Мінздароўя прыняло новы пратакол вядзення цяжарнасці

Мінздароўя прыняло новы клінічны пратакол аховы здароўя маці, паводле якога змяняюцца падыходы да вядзення цяжарнасці. Напрыклад, калі ў будучай маці няма праблемаў са здароўем, ёй трэба будзе радзей наведваць гінеколага. Зменшыцца таксама колькасць паказанняў, паводле якіх жанчыну шпіталізуюць з паталогіяй цяжарнасці. Пры жаночых кансультацыях створаць аддзяленні дзённага стацыянара — там цяжарная можа знаходзіцца пад назіраннем медыкаў удзень, а ўвечары вяртацца дадому. У экстраных выпадках яе могуць перавесці ў лякарню.

Гэтыя ідэі былі агучаныя на кангрэсе “Мама Pro”, які праходзіць 24 сакавіка ў Гродна, піша TUT.by. Там абмяркоўваліся таксама планы Мінздароўя дазволіць доступ у палаты радзільняў для сваякоў парадзіхі.

Таксама ў Беларусь будзе ўкараняцца практыка ранняй выпіскі: калі маці і дзіця адчуваюць сябе добра, то пасля натуральных родаў іх будуць выпісваць на трэція суткі, а пасля кесарава — на пятыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі