Мінздароўя не прагназуе сёлета сур'ёзную эпідэмію грыпу

Мінздароўя не прагназуе сёлета сур'ёзную эпідэмію грыпу

Сур'ёзнай эпідэміі грыпу сёлета ў Беларусі Мінздароўя не прагназуе. Пра гэта міністр аховы здароўя Валерый Малашка распавёў у праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ. Інтэрв'ю выйшла ў эфір увечары 25 лістапада.

Міністр лічыць, што прышчэпкі ад грыпу зробіць аптымальная колькасць насельніцтва краіны. Аднак аптэкі гатовыя да магчымага ўсплёску захворвання.

Уздым захворвання на грып у Беларусі чакаецца пад канец студзеня — на пачатку лютага. Па словах Малашкі, кошты на лекі ў аптэках у гэты час не павысяцца, бо іх пастаянна кантралююць. 

Раней паведамлялася, што на пачатак лістапада ў Беларусі прышчэпкі ад грыпу зрабілі каля 21% насельніцтва. У Мінздароўя запэўніваюць, што гэта больш, чым у 2017 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі