Мінздароўя: каранавірус у Беларусі на сёння выяўлены ў 51 пацыента

Па стане на 8:00 гадзін 18 сакавіка каранавірус у Беларусі выяўлены ў 51 пацыента. 9 з іх маюць клінічныя прыкметы інфекцыі COVID-19, яшчэ 37 пацыентаў са станоўчымі тэстамі, але без клінічных праяваў хваробы, знаходзяцца на кантролі ў медыкаў. Пяць чалавек ужо вылечыліся і выпісаныя з лякарняў. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
 

Такім чынам, колькасць афіцыйна выяўленых носьбітаў каранавіруса пераваліла за паўсотні.


З 46 пацыентаў з COVID-19, якія ляжаць у лякарнях, трое праходзяць паўторнае лабараторнае абследаванне і рыхтуюцца да выпіскі ў бліжэйшы час. Яны амаль паправіліся, але Міністэрства аховы здароўя пакуль што ўключае іх у лік хворых.

Мінздароўя падкрэслівае, што 17 выпадкаў заражэння — завозныя. Апошнія чатыры — з Іспаніі, Францыі, Германіі і Санкт-Пецярбурга. Яны былі выяўленыя на санітарна-кантрольных пунктах. Астатнія выпадкі заражэння выяўленыя ў ізаляваных кантактаў першага ўзроўню.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.