Мінздароўя будзе купляць абсталяванне пасля згоды МУС і КДБ

Мінздароўя будзе купляць абсталяванне пасля згоды МУС і КДБ

У Міністэрстве аховы здароўя зробяць больш празрыстай сістэму закупак абсталявання і лекаў. Пра гэта заявіў кіраўнік ведамства Валерый Малашка. Карупцыю, якая прывяла да шумнай "справы медыкаў", міністр назваў праблемай мінулага года, перадае tut.by.

Як паведамлялася раней, за карупцыю ў сістэме аховы здароўя было пачата 95 крымінальных справаў, пад следства трапілі амаль 100 чалавек. 

Цяпер у Мінздароўя зацверджаная інструкцыя аб парадку планавання дзяржзакупак. Сярод іншага будуць арганізаваныя грамадскія абмеркаванні праектаў заданняў на закупку дарагіх медыцынскіх вырабаў. Акрамя таго, Мінздароўя будзе дасылаць запыты ў МУС і КДБ наконт наяўнасці ў іх інфармацыі, якая б замінала заключэнню дамовы на куплю абсталявання. 

 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 30.01:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі