Мінздароўя: адзін клас мінскай гімназіі №20 перавялі на індывідуальнае навучанне

Мінздароўя: адзін клас мінскай гімназіі №20 перавялі на індывідуальнае навучанне

Адзін з класаў мінскай гімназіі №20 пераведзены на індывідуальнае навучанне. Пра гэта паведамляецца ў Telegram-канале "Афіцыйнае Мінздароўя":

"У Мінску праводзяцца санітарна-супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы, у тым ліку па выяўленні кантактаў першага і другога ўзроўню грамадзян, у якіх ўзятыя тэсты на COVID19. Мерапрыемствы праводзяцца для арганізацыі за імі своечасовага медыцынскага назірання. У ходзе эпідрасследавання на індывідуальнае навучанне пераведзены адзін клас 20-й гімназіі сталіцы".

У каментары парталу TUT.by маці адной з вучаніц распавяла, што ўрокі ў гімназіі 12 сакавіка былі скарочанымі — па 35 хвілінаў. 

"Толкам ніхто сітуацыю не тлумачыць, але ў бацькоўскім чаце абмяркоўваецца: у аднаго з бацькоў дзяцей каранавірус, уся сям'я на ізаляцыі", — кажа жанчына. Са словаў дачкі яна перадае, што некаторым вучням у чацвер давалі ў сталовай аднаразовы посуд.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, у Беларусі 12 пацверджаных выпадкаў захворвання на каранавірус. Аднак бліжэйшым часам гэтая лічба можа змяніцца. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі